Слухачы Euroradio павіншавалі BOpromo з сямігоддзем!

Кожны свой дзень нараджэння BOpromo ператваралі ў свята. Сямігадовы юбілей - не выключэнне. Канцэртна-прадзюсарскае агенцтва BOpromo 5 траўня ладзіць вялікі начны канцэрт у клубе Re:public. На гэты раз Папа Бо запрасіў літоўскі гурт Keymono і, вядома, колькі беларусаў. 
Гурт Morfe'  прэзентуе альбом “Ziziaq”, "Кассиопея" - новую канцэртную праграму “Сердце отдаю детям”, Wasp'n'Hornet пакажа кліп і некалькі новых песень, Deech - новы EP “Multi-layered Shining”. Публіка будзе танчыць да раніцы. 

Умовы конкурсу:

Ужо не можаш стрымаць пачуцці? Тады не стрымлівай сябе, узгадвай для натхнення ўсе крутыя івэнты, якія арганізаваў Саша Багданаў і віншуй BOpromo з сямігоддзем як табе больш падабаецца. Тэкставыя віншаванні (разам са сваім кантактным тэлефонам) пакідай пад гэтым матэрыялам. Калі вырашыш віншаваць BO малюнкамі, аўдыё ці відэа - чакаем лісты на [email protected].
Віншаванні чакаюцца да 17:00 пятніцы, 4 мая. Пасля усё атрыманае мы перададзім заснавальніку BOpromo Аляксандру Багданаву. Менавіта ён ў 20:30 у эфіры Еўрарадыё назаве аўтара самага кранальнага пажадання, які трапіць на "Ноч прэм'ер" у Re:public 5 траўня па асабістым запрашэнні BOpromo.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі