Службовы сабака ўнюхаў 200 кг кантрабанднага мяса
Службовы сабака дапамог памежнікам спыніць кантрабандыста, які вёз у Беларусь з Польшчы вэнджанае мяса, паведамляе БЕЛТА. Мужчына вёз у аўтамабілі “Пежо” 200 кг мяса і не здолеў падмануць сабачы нюх. Тайнікі для перавозкі кантрабанды былі ў нішы для запаснога кола, у падлозе салона і нават пад днішчам аўтамабіля. Кошт тавару ацанілі ў 1,5 мільёна рублёў, машыну ў 15 мільёнаў. Мяса канфіскавалі разам аўтамабілем. Не выключана, што ні тавар, ні машыну няўдалы прадпрымальнік назад ужо не атрымае.