Смаленскае МНС: Самалёт разваліўся на мноства кавалкаў, разлілася паліва

На месцы катастрофы польскага самалёта працуюць эксперты, асноўная версія якая разглядаецца — гэта памылка пілота, выкліканая кепскімі ўмовамі надвор'я. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Андрэй Меркушаў: "Пакуль гэта асноўная версія, тое, што бачнасць была менш за 100 метраў, туман быў вельмі моцны. Пры ўдары аб зямлю самалёт разваліўся на мноства кавалкаў, без разліву паліва не абышлося.

Былі узгаранні але вялікага пажару не было. Цяпер на месцы працуюць органы юстыцыі, вядзецца следства".


Зараз на месцы катастрофы разварочваецца прэс-цэнтр, які будзе даваць усю інфармацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі