Смаленская вобласць перадае Беларусі памежныя землі "ў сумеснае карыстанне"
Пагадненне аб перадачы ў "сумеснае карыстанне" 21 тысячы гектараў памежных земляў будзе падпісанае паміж уладамі Смаленскай вобласці Расіі і Віцебскай вобласці Беларусі, інфармуе сайт smolensk.ru.
Гэта значыць, што беларускія гаспадаркі будуць выкарыстоўваць смаленскія землі сельскагаспадарчага прызначэння, якія "часова" не выкрыстоўваюцца іх цяперашнімі гаспадарамі.
"Мы ратуем гэтыя землі, захоўваем іх урадлівасць і ў выніку атрымаем сельскагаспадарчую прадукцыю, а не тэрыторыі, якія зараслі лесам і кустоўем", - так пракаментаваў сітуацыю губернатар Смаленшчыны Сяргей Антуф'еў.
Дарэчы, на сённяшні дзень беларусы "дапамагаюць" смаленцам "сумесна" апрацоўваць 740 тысяч гектараў зямлі, 240 тысяч гектараў з іх - у памежных з Беларуссю раёнах.