Смаленскі падлетак уцёк ад бацькі ў Беларусь
5 кастрычніка на чыгуначным вакзале ў Віцебску затрымалі 15-гадовага вучня сярэдняй школы расійскага Смаленску, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Падлетак пасварыўся са сваім бацькам і на электрычцы ўцёк у Беларусь. На вакзале хлопец чакаў дызель, каб скіравацца далей да сваёй маці, якая тут жыве. Пасля высвятлення асобы юнага вандроўніка ёй і перадалі.