Смерць Джорджа Майкла наступіла ад натуральных прычын
Смерць брытанскага спевака Джорджа Майкла наступіла ад натуральных прычын. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", ускрыццё паказала, што ў поп-зоркі была дылатацыйная кардыяміяпатыя з міякардытам і тлушчавай дыстрафіяй печані.
Джордж Майкл памёр 25 снежня 2016 года ў сябе дома ў графстве Оксфардшыр ў Англіі. Яму было 53 гады. Адразу было заяўлена, што падазроных абставінаў смерці паліцыя не выявіла, прычын смерці адразу вызначыць не змаглі. Менеджэр спевака тады заявіў, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.