СМІ: Беларусь мае намер павысіць цану на транзіт расійскай нафты

СМІ: Беларусь мае намер павысіць цану на транзіт расійскай нафты

Беларусь мае намер павысіць цану на транзіт расійскай нафты. З 1 студзеня 2017 года на 20,5%. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на неназваную крыніцу ў адным з нафтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі. Нібыта, адпаведныя паведамленні ў "Транснафту" накіравалі "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба".

У "Транснафце" пацвярджаюць, што атрымалі ад беларускага бока такія прапановы, іх вывучаюць, але ўжо цяпер не бачаць абгрунтавання для такога павышэння. Беларусь хацела павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты з 11 кастрычніка 2016 года ў сярэднім на 50%. Аднак напярэдадні гэтае рашэнне было адмененае, паколькі Расія паабяцала аднавіць пастаўкі нафты ў ранейшым аб'ёме. Тады ж было вырашана заплаціць каля 300 мільёнаў долараў запазычанасці за пастаўлены расійскі газ. Але ці заплацілі, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі