СМІ: Былога лідара Каталоніі могуць затрымаць у бліжэйшы час
Былы лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон і чацвёра былых сябраў рэгіянальнага ўраду, якія знаходзяцца ў Бруселі, будуць затрыманыя ў бліжэйшыя гадзіны. Пра гэта паведамляе агенства Europa Press са спасылкай на крыніцы ў бельгійскай пракуратуры.
Паводле гэтай інфармацыі, былыя прадстаўнікі каталонскага ўраду будуць адказваць перад следчым судом. Чакаецца, што пракуратура неўзабаве падасць болей звестак па гэтай справе. У суботу бельгійскія ўлады пацвердзілі, што вывучаюць атрыманы ад Іспаніі ордэр на арышт Пучдэмона і яго паплечнікаў. Абарона Пучдэмона ўжо заявіла, то абскардзіць яго выдачу.
Пракуратура Іспаніі абвінавачвае былое каталонскае кіраўніцтва ў бунце, мяцяжы і растраце. Каманда Пучдэмона заяўляе, што вылучаныя абвінавачанні — неабгрунтаваныя і малітычна матываваныя, а магчымае пакаранне (да 30 год пазбаўлення волі) празмернае.
27 кастрычніка парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю пра абвяшчэнне незалежнай рэспублікі, дзеянне якой удо было прыпыненае Канстытуцыйным судом. Пасля гэтага Мадрыд увёў у Каталоніі прамое кіраванне і распусціў парламент рэгіёна.