СМІ: Ізраіль і ХАМАС амаль дамовіліся пра вызваленне часткі закладнікаў
Мітынг сем'яў ізраільцян, захопленых ХАМАС
Ізраіль і ХАМАС блізкія да пагаднення пра вызваленне закладнікаў. Пра гэта піша The Washington Post.
Афіцыйна ні ў Тэль-Авіве, ні ў Газе гэтага не пацвярджалі. Аднак выданне са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў пагадненні гаворыцца аб пяцідзённым спыненні баявых дзеянняў у Сектары Газы ў абмен на 50 ці больш закладнікаў, захопленых палестынцамі 7 кастрычніка.
Часовае спыненне агню таксама дазволіць завезці ў Сектар Газы гуманітарную дапамогу.
Паведамляецца, што план пагаднення ўзгаднілі ў Катары пры пасярэдніцтве ЗША. Аднак у Белым доме падкрэсліваюць, што здзелка пакуль яшчэ не заключаная.
7 кастрычніка баевікі ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля. Яны забілі каля 1500 чалавек, а каля 200 захапілі ў палон. Праз некалькі дзён армія Ізраіля пачала аперацыю ў Сектары Газы, аднак знайсці і вызваліць заложнікаў пакуль не атрымалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.