СМІ: Каля берагоў Грэцыі ў патанула 39 мігрантаў
39 мігрантаў, сярод якіх былі дзеці, патанулі ў Эгейскім моры каля берагоў Грэцыі. Яшчэ болей за 60 чалавек змаглі ўратавацца, перадае ВВС са спасылкай на турэцкія СМІ.
Прадстаўнікі берагавой аховы заявілі, што лодка з мігрантамі накіроўвалася да грэчаскай выспы Лесбас, куды за апошнія тыдні прыбылі тысячы бежанцаў, якія спрабуюць трапіць у Заходнюю і Паўночную Еўропу.
Як распавядаюць мясцовыя жыхары, іх разбудзілі крыкі мігрантаў, якія апынуліся за бортам.
Адзін чалавек быў арыштаваны па падазрэнні ў кантрабандзе людзей, але звычайна праваахоўнікі затрымліваюць толькі пасярэднікаў, а непасрэдныя арганізатары злачыннага бізнэсу застаюцца на волі.