СМІ: Мугабэ атрымае за сваю адстаўку 10 мільёнаў долараў

СМІ: Мугабэ атрымае за сваю адстаўку 10 мільёнаў долараў

Былы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ атрымае за сваю адстаўку 10 мільёнаў долараў, а таксама імунітэт для сваёй сям’і, недатыкальнасць сямейных бізнэс-актываў, а таксама пажыццёвы прэзідэнцкі заробак. Пра гэта піша The Guardian са спасылкай на крыніцы ў кіруючай партыі Зімбабвэ — ЗАНУ-ПФ.

Паводле выдання, такая ўгода была складзеная на мінулым тыдні пасля перамоваў паміж прадстаўнікамі Мугабэ і высокапастаўленымі палітыкамі, блізкімі да Эмерсана Мнангагвэ, які 24 лістапада стаў новым прэзідэнтам краіны.

Роберту Мугабэ і яго жонцы дазволілі пакінуць ва ўласнасць іх сядзібу пад назвай Блакітны дах. Выдаткі на хатнюю прыслугу, медыцынскую дапамогу і вандроўкі ім будзе аплочваць дзяржаўны бюджэт.

Угоду раскрытыкавалі апазіцыйныя палітыкі: яны мяркуюць, што Мугабэ не можа мець імунітэту ад пераследу за парушэнні, здзейсненыя падчас знаходжання ва ўладзе, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі