СМІ: у брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса

СМІ: у брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса

У брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса: заражаныя не менш за тры гульцы, сярод якіх Аляксандр Наёк і Дзяніс Лапцеў. COVID-19 выявілі таксама і ў працаўнікоў клуба. Пра гэта паведамляе Tribuna.com са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

У прэс-службе брэсцкага “Дынама” пакуль не каментуюць сітуацыю. Там сказалі, што на ўсе пытанні галоўны трэнер Сяргей Кавальчук адкажа пасля матча са “Смалявічамі”, які адбудзецца 3 ліпеня. 

Паводле інфармацыі крыніцаў Tribuna.com, “брастаўчане” хацелі перанесці гэты матч, але ў АБФФ ім адмовілі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі