СМІ: верхавод расійскай банды загінуў ва Украіне і атрымаў медаль "За адвагу"

Медаль за вайну ва Украіне, якой узнагародзілі верхавода расійскай АЗГ
Медаль за вайну ва Украіне, якой узнагародзілі верхавода расійскай АЗГ

Выданне The Insider апублікавала выпіску з пуцінскага ўказа аб узнагароджанні медалём "За адвагу" Івана Непаратава, які загінуў у 5 жніўня пад Бахмутам у Данецкай вобласці.

Непаратаў вядомы як верхавод групоўкі рабаўнікоў з падмаскоўнага Сергіева Пасада. У 2013 годзе яго прысудзілі да 25 гадоў зняволення за забойства пяці чалавек, разбойныя напады, вымагальніцтва, махлярства і незаконнае захоўванне зброі.

Адседзеўшы 9 гадоў, Непаратаў, як піша The Insider, заключыў кантракт з ПВК "Вагнера" ​​і адправіўся ваяваць на ўсход Украіны, дзе загінуў ад "агнястрэльнага выбуховага аскепкавага пранікальнага скразнога ранення галавы".

Непаратаў — далёка не першы зняволены, які загінуў падчас расійскага ўварвання ва Украіну. Але калі вайскоўцам ці добраахвотнікам пасмяротна ўручаецца ордэн "Мужнасці", дык сваякам зняволеных пасля іх гібелі ўручаюць медалі "За адвагу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі