СМІ забаранілі пісаць пра адмену паездкі Лукашэнкі ў Маскву
Як паведаміла Еўрарадыё крыніца з афіцыйнага Саюзу журналістаў, журналістам дзяржаўных сродкаў інфармацыі забаранілі асвятляць у сваіх выданнях адмену паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.
Нагадаем, што паездка Аляксандра Лукашэнкі нa дзяржсавет «саюзнай дзяржавы» ў Маскву была запланаваная нa 1 снежня. Аднак і візіт, і паседжанне Дзяржсавета адклаліся. Расійскія СМІ сцвярджаюць, што адмена вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» звязаная з тым, што беларускі бок у апошні момант вырашыў уносіць у парадак паседжання пытанне кошту на газ.