Смяротнасць на Магілёўшчыне перавышае нараджальнасць на 42%
Сёлета за студзень-чэрвень па Магілёўскай вобласці памерла 8,6 тысяч чалавек. Гэта на 41,8% первысіла колькасць народжаных — іх 6 тысяч. Такія звесткі абвясціла Магілёўскае статыстычнае ўпраўленне. Смяротнасць сельскага насельніцтва (26 памерлых на 1000 чалавек) ажно ў 2,3 раза вышэйшая, чым гарадскога — 11,5 чалавек. У сельскай мясцовасці адмоўны прырост назіраецца з 1975 г., у горадзе — з 1995-га.
Тым не менш, у параўнанні з мінулым годам сёлета нарадзілася на 4% больш, а памерла на 2% менш.
Тым не менш, у параўнанні з мінулым годам сёлета нарадзілася на 4% больш, а памерла на 2% менш.