СНД аб'яднаецца ў адзіную дысертацыйную прастору
Да 2012 года ў СНД будзе створаная адзіная дысертацыйная прастора. Пасля прыняцця рашэння аб адзінай дысертацыйнай прасторы Кандыдацкія і доктарскія ступені, атрыманыя ў адной рэспубліцы СНД, будуць сапраўдныя ў іншых краінах Садружнасці без адмысловых пераатэстацый. Пакуль жа кожны доктар ці кандыдат навук з Беларусі, які адпраўляецца працаваць па спецыяльнасці ва Ўкраіну, Расію ці Казахстан, перад пачаткам дзейнасці павінен прайсці працэдуру пераатэстацыі. Інакш кажучы, пацвердзіць у новай краіне адпаведнасць сваёй навуковай ступені мясцовым атэстацыйным нормам.