Сомерс ператворыць "Тарзана" у "Піратаў Карыбскага мора"
Стваральнік "Муміі" Стывен Сомерс і сцэнарыст Сцюарт Біці, прызначаныя
адказнымі за вяртанне на экраны Тарзана, перанясуць дзеянне першага
фільма ў 30-я гады, а само апавяданне пачнецца з моманту прыняцця
хлопчыка, які згубіўся ў джунглях, у малпіну зграю. Як удакладняе выданне Entertainment Weekly, карціна будзе знятая ў стылі "Піратаў Карыбскага мора" з элементамі паркуру. Нагадаем, што Біці быў адным з суаўтараў сцэнара "Праклёны Чорнай жамчужыны". Разам з Сомерсам яны таксама працавалі над стварэннем карціны "Напад кобры", якая выходзіць у пракат летам 2009 года.
Прадзюсар Джэры Ўэйнтраўб і Warner Bros. распрацоўваюць праект з 2003 года. У 2006 годзе на ролю рэжысёра карціны планавалі запрасіць Гільерма дель Тора. Акрамя таго, раней было напісана мінімум два варыянты сцэнара стужкі, аднак абодва не задаволілі Warner Bros.
Фота: www.ecoportal.ru