Спартовы самалёт разбіўся ў Польшчы, 11 чалавек загінулі (відэа)
Крушэнне адбылося 5 ліпеня прыкладна ў 16.00, у мястэчку Тапалёў непадалёк ад Чанстаховай.
Паводле звестак “Газеты Выборчай”, на борце знаходзілася 12 чалавек, гэта былі парашутысты. 11 загінула, яшчэ адзін мужчына дастаўлены ў лякарню ў прытомнасці і ў цяжкім стане.
Прычына здарэння высвятляецца. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, самалёт мог быць перагружаным, што магло прывесці да паломкі рухавіка ва ўмовах высокай тэмпературы паветра.
Фота: czestochowa.gazeta.pl