Спецназ затрымаў экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

Спецназ затрымаў экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

У Кыргызстане спецназ азтрымаў былога прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, піша "Новая газета". Да яго дома прыбыў атрад спецназу і забраў яго з рэзідэнцыі. Мяркуецца, што Атамбаева павезлі на допыт.

Павожде звестак мясцовых СМІ, спецназ выкарыстаў супраць прыхільнікаў экс-прэзідэнта спецсродкі. Некалькі чалавек, у тым ліку журналісты, былі параненыя гумовымі кулямі.

Напрыканцы чэрвеня 2019 года парламент Кыргызстана пазбавіў Атамбаева звання экс-прэзідэнта і недатыкальнасці. Перламентары перадалі ў пракуратуру пералік абвінавачванняў упраць Атамбаева. Яго вінавацяць у карупцыі, вызваленні лідэра арганізаванай злачыннай групоўкі Азіза Батукаева па падробленых медыцынскіх даведках і махінацыях з зямлёй.

Апошнім часам Атамбаева тройчы выклікалі на допыт, аднак ён адмаўляўся прымаць позвы і з'яўляцца на допыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі