Спецыялісты па барацьбе з карупцыяй зацікавіліся палітыкай
Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Брэсцкай вобласці МУС выклікала на "размову” актывіста апазіцыі.
Супрацоўнікі ўпраўлення сёння апыталі старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктара Клімуса ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску.
Ён не адмаўляў, што 19 снежня быў у Мінску, аднак у акцыі не ўдзельнічаў. "Супрацоўнікаў упраўлення таксама цікавіла, у якія палітычныя структурах я ўваходжу", — паведаміў БелаПАН актывіст.
Па словах Клімуса, ён чакаў выкліка ў міліцыю, бо на выбарах быў сябрам брэсцкага выбарчага штаба Рыгора Кастусёва. "А наагул я расцэньваю такое апытанне як спробу запалохвання", — адзначыў актывіст БНФ.