Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы

Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы

Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы. Дзве групы расіян працуюць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін. Паводле яго слоў, інспекцыі працягнуцца да 9 красавіка.

Як вядома, пытанне допуску беларускай харчовай прадукцыі на расійскі рынак абмяркоўвалася на нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Па яе выніках Рассельгаснагляд атрымаў даручэнне праінспектаваць беларускія прадпрыемствы, прадукцыя якіх не можа пастаўляцца ў Расію з-за ўведзенага абмежавання. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц сцвярджае, што Пуцін даручыў, каб расійскія спецыялісты больш прынцыпова падыходзілі да гэтага пытання і не тармазілі заводы, якія даўно пастаўляюць прадукцыю на расійскі рынак.

Па словах Зайца, гаворка ідзе пра 8 мясакамбінатаў, 3 буйныя птушкафабрыкі і 12 малочных кампаній. Мяркуецца, што да канца красавіка абмежаванні Рассельгаснаглядам могуць быць знятыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі