Спікер літоўскага сейма выступіла на Майдане ў Кіеве
Старшыня сейма Літвы Ларэта Граўжынене заявіла, што яе краіна гатовая падтрымліваць Украіну ў яе еўраінтэграцыйных памкненнях.
"Літва гатовая і далей быць мостам для Украіны ў Еўропу", — сказала яна, адкрываючы мітынг на Еўрапейскай плошчы ў Кіеве ў аўторак увечар.
Спікер літоўскага сейма заклікала прысутных аб'яднацца дзеля будучыні Украіны. "Мы заклікаем вас аб'яднацца дзеля вашай будучыні, дзеля будучыні вашых дзяцей", — перадае яе словы сайт podrobnosti.ua.
Граўжынене падкрэсліла, што Літва верыць у поспех Украіны на шляху ў Еўропу.
Фота — l24.lt