Спікер парламенту Індыі не захацела пасля Беларусі ехаць ва Украіну

Пра гэта паведамляе індыйская газета The Hindustan Times. Украінскія ўлады не далі ўраду Індыі ніякіх пісьмовых гарантый таго, што Кумар і чальцоў яе дэлегацыі вызваляць ад праверкі на мяжы.



Папярэдне дэлегацыя планавала наведаць Беларусь і Украіну з 20 па 27 траўня. Візіт у Кіеў планаваўся з 23 да 26 траўня. Аднак ужо 23 траўня дэлегацыя вярнулася з Беларусі дадому.


Сама Кумар пасля таго, як яе дэлегацыю абшукалі падчас візіту ў Афрыку, заявіла, што будзе наведваць толькі тыя краіны, якія гарантуюць ёй недатыкальнасць.



Папярэднік Кумар, Сомнат Чаттэржды па той самай прычыне неаднаразова адмяняў візіты, у прыватнасці, у ЗША, абараняючы "годнасць парламенцкай дэлегацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі