Спісы дармаедаў пачалі складаць на Віцебшчыне

З ягоных слоў, частка грамадзян некалькі гадоў наведваюцца ў цэнтры занятасці, але не згаджаюцца прыняць шматлікія прапановы працы. З імі будзе вельмі сур'ёзная размова, прыводзіць словы Косінца TUT.by.

Кіраўнік Віцебскай вобласці падтрымлівае прыняцце спецыяльнага закона аб дармаедстве. Як ён чакае, закон павінен быць “дзейсны, разумны, аб'ектыўны”.

У Мінпрацы і сацабароны кажуць пра тое, што ў краіне не працуе каля 445 тысяч працаздольнага насельніцтва. Пачынаючы ад студзеня 2014 беспрацоўнымі і грамадзянамі, якія не вучацца, учынена 62,5% злачынстваў.

Косінец вылучае некалькі катэгорый так званых дармаедаў: грамадзяне, непрацуючыя праз алкагольную залежнасць, канфліктныя ў працоўным калектыве людзі, грамадзяне, якія маюць нелегальны прыбытак, і людзі, якія паразітуюць на сваіх сем’ях. Наконт апошняй катэгорыі Косінец выказаўся жорстка: “Першы раз — папярэдзілі, другі — адміністрацыйнае спагнанне, ну а далей трэба прымаць закон аб дармаедстве, як у Савецкім Саюзе... могуць быць і больш жорсткія прымусовыя меры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі