Справа Андрэя Бандарэнкі накіраваная ў суд
Дырэктар праваабарончай арганізацыі "Платформ інавэйшан" абвінавачваецца ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы.
Справу расследаваў Акцябрскі райаддзел Следчага камітэта Мінска. "У ходзе расследавання ўстаноўленыя тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачаным, два з якіх звязаны з ужываннем гвалту ў адносінах да жанчын. Яго дзеянні кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства)", -- паведамляе БелТА. Падчас следства мера стрымання ў выглядзе заключэння абвінавачанага пад варту не змянялася. Дата суда стане вядомая ў бліжэйшы час.