Справа брата Вячаслава Сіўчыка перададзена ў суд
Справа Канстанціна Лукашова, брата грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка, перададзена ў суд Ленінскага раёна Мінска. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў спадар Сіўчык. Дата судовага пасяджэння па справе пакуль не прызначана. Сіўчык не выключае фальсіфікацыі крымінальнай справы не толькі ў дачыненні да яго брата, але і ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, на якога Лукашоў нібыта ўчыніў наезд.
Нагадаем, Лукашоў быў затрыманы 19 снежня. Яму інкрымінуецца наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка мінулага года, калі ён забіраў Сіўчыка з 3-й мінскай лякарні.
У той дзень невядомыя людзі з пасведчаннямі супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі затрымаць грамадскага актывіста пасля яго выпіскі нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата Сіўчыку ўдалося з'ехаць.