Справу аб беспарадках на Балотнай плошчы перадалі ў суд

Нагадаем, 6 траўня 2012 года расійская апазіцыя правяла ў Маскве шэсце і мітынг на Балотнай плошчы. Там адбыліся сутыкненні з паліцыяй, было затрымана больш за 400 чалавек. Па крымінальнай справе праходзіць каля трох дзясяткаў дэманстрантаў. Генпракуратура сцвярджае, што падчас сутычак траўмы атрымалі 82 паліцыянты. Апазіцыянеры лічаць справу сфабрыкаванай.


Як паведамляе РІА "Новости", крымінальная справа, па якой праходзяць 12 чалавек, паступіла ў Замаскварэцкі суд Масквы. Аднак дата слухання пакуль не прызначаная.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі