Справу аб ліквідацыі “Гавары праўду” суд разгледзіць 7 ліпеня

Прызначана судовае паседжанне паводле пазову Мінгарвыканкаму аб ліквідацыі адукацыйнай установы "Рух наперад", у рамках якой дзейнічае праграма "Гавары праўду". Між тым арганізацыі дагэтуль не вярнулі ўстаноўчыя дакументы, а актывістам "Гавары праўду" не аддалі асабістыя рэчы і грошы, паведамляе Радыё Свабода.


Суд прызначылі на 7 ліпеня, паседжанне адбудзецца ў Мінскім гарадскім гаспадарчым судзе. Мінгарвыканкам дамагаецца ліквідацыі ўстановы на той падставе, што нібыта "Рух наперад" пры рэгістрацыі пазначыў недакладны юрыдычны адрас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі