Справу Аўтуховіча разгледзіць Вярхоўны суд на адкрытым паседжанні

Судовае пасяджэнне па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Аўтуховіча і Асіпенкі будзе адкрытым. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 28 студзеня заявіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Анатоль Куляшоў: “Гэта крымінальная справа будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе. Прычым, на адкрытым судовым паседжанні”.

Па словах міністра, следства мае аб’ектыўныя звесткі наконт таго, што ўсе людзі, якія праходзяць па гэтай справе, сапраўды здзейснілі злачынства, якое ім прыпісваюць.

Нагадаем, раней абвяшчалася, што ваўкавыскіх прадпрымальнікаў вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту.


Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі