Справу экс-пракурора Міхаіла Снегіра расследуюць 32 следчыя
Справу аб злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі былым пракурорам Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра расследуе брыгада следчых пракуратуры з 32 чалавек. Пра гэта паведамляе сайт "Беларускі партызан". Нагадаем, што экс-пракурор Снегір быў адзным з фігурантаў "карупцыйнага скандалу" на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 13 лістапада.