Справу кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў хутка перарадуць у суд
Рэспубліканская пракуратура завяршае расследаванне крымінальнай справы ў адносінах аднаго з кіраўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Аляксандра Гапеева.
Яму было прад’яўленае абвінавачанне ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Нагадаем, у лютым Гапеева затрымалі праваахоўнікі падчас атрымання хабару ў памеры 530 тысяч долараў.
Такім чынам былі ўзнагароджаныя яго захады, каб недабудаваны аб’ект у Крупскім раёне — вопытна-эксперыментальны завод керамічных вырабаў — быў рэалізаваны па заніжаным кошце.
Па гэтым эпізодзе ўжо расследавана і перададзеная ў суд крымінальная справа ў адносінах першага намесніка старшыні Крупскага райвыканкама.
БелаПАН