Справу Паўла Севярынца неўзабаве перададуць у суд
Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да сузаснавальніка партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца рыхтуюць да перадачы ў суд.
Пра гэта Севярынец паведаміў у лісце маці, датаваным 23 лютага.
Ён піша, што яго справу выдзелілі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд. Неўбазаве ён будзе знаёміцца з матэрыяламі, паведамляе БелаПАН.
Павел Севярынец кіраваў перадвыбарчым штабам экс-кандыдата ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага. Севярынца затрымалі 20 снежня і з таго моманту ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Ён уваходзіць у лік абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.