Справу пра "збітага журналістамі" міліцыянта распачынаць не будуць
Пра лёс супрацоўніка міліцыі, "збітага" журналістамі 19 снежня, нічога не вядома. Не называе МУС і ягонага імя. Нагадаем, 26 студзеня кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў у адказ на скаргі наконт ужывання грубай сілы да прадстаўнікоў СМІ на акцыі 19 снежня заявіў, што журналісты самі збілі міліцыянта. "Ці было гэта нармальна, калі майго супрацоўніка міліцыі журналісты з дапамогай фотакамеры і з дапамогай відэакамеры пачыналі збіваць?" — задаў сустрэчнае пытанне міністр.
Прэс-служба "БАЖ" паспрабавала высветліць якія-небудзь падрабязнасці гэтага здарэння ў намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанціна Шалькевіча. Той сказаў, што па гэтым факце справу не распачыналі і распачынаць не будуць. "Міліцыянт быў на службе і пацярпеў там не адзін", — адзначыў Шалькевіч.