“Справядлівы свет” праз суд патрабуе перафармаваць выбаркамы ў Оршы

Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых “Справядлівы свет” накіраваў скаргу ў суд Аршанскага раёна і гораду Оршы. Заяўнікі патрабуюць адмяніць рашэнне гарвыканкаму і райвыканкаму аб фармаванні ўчастковых камісіяў, паведамляе Радыё Свабода. Ад партыі “Справядлівы свет” у камісіі гарадскіх участкаў было вылучана 11 прэтэндэнтаў, з якіх уключылі толькі 6. У пададзенай у суд скарзе адзначаецца, што на паседжанні гарвыканкаму не абмяркоўвалася і не выносілася на галасаванне ніводная з прапанаваных кандыдатур. Таму немагчыма зразумець, на якой падставе было адмоўлена пяці прадстаўнікам “Справядлівага свету” ва ўключэнні ў склад участковых камісіяў па горадзе Орша.

Аналагічная скарга накіравана і з нагоды неўключэння 4 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі Аршанскага раёна. Паводле рашэння райвыканкаму, у камісіі трапілі толькі 3 прадстаўнікі “Справядлівага свету”, хаця вылучаліся 7.

Судовыя разгляды абедзвюх скаргаў прызначаны на 5 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі