“Справядлівы свет” сваімі кандыдатамі “закрые” усе выбарчыя акругі?
Беларуская апазіцыя рыхтуецца да ўдзелу ў мясцовых выбарах (яны верагодна пройдуць у красавіку), як у складзе кааліцый, так і паасобку. Прычым, калі ўдзельнікі кааліцыі пад назвай "Беларускі незалежніцкі блок" складаюць адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты, то ўдзельнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў могуць пайсці на выбары нібыта разам, але паасобку. Так, Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет” плануе сваімі кандыдатамі “закрыць” усе выбарчыя акругі. Па словах сябра ЦК партыі Сяргея Вазняка, былыя камуністы не бачаць нічога дрэннага ў тым, што некалькі прадстаўнікоў апазіцыі будуць змагацца за адзін мандат.
Сяргей Вазьняк: “На мясцовых выбарах гэта не істотна, гэта не прэзідэнцкія выбары. Тут могуць ісці ў адной акрузе некалькі. Усё аддадзена на разгляд нашых партыйных арганізацый, яны на месцах будуць вырашаць, што ў нейкай акрузе могуць пайсці некалькі дэмакратычных кандыдатаў. А дзесьці можа дамовяцца розныя структуры і будуць працаваць на аднаго кандыдата. Тут няма універсальнага рэцэпта”.
Па словах Вазняка, змены ў Выбарчым заканадаўстве надаюць ім веры, што некалькі сябраў партыі стануць дэпутатамі мясцовых саветаў.