Спявачка Іна Афанасьева ў Віцебску не паразумелася з АМАПам і ДАІ
Вядомая беларуская спявачка Іна Афанасьева пакрыўдзілася на АМАП і ДАІ. Прычынай гэтага сталі непаразуменні, якія неаднаразова ўзнікалі ў яе ў Віцебску, дзе цяпер праходзіць "Славянскі базар". Як паведамляе БЕЛТА, спачатку супрацоўнік АМАП зрабіў заўвагу заслужанай артыстцы Беларусі, калі яна за сцэнай Летняга амфітэатру абняла свайго даўняга знаёмага. А пасля афіцэр ДАІ спыніў аўтамабіль спявачкі, але прапусціў машыну з расійскім артыстам, спаслаўшыся на вуснае распараджэнне.
"Я люблю сваіх расійскіх калегаў і ні ў якім разе не хачу сказаць, што да іх трэба адносіцца інакш. Але і да беларускіх артыстаў таксама трэба адносіцца з павагай", — сказала на прэс-канферэцыі Афанасьева. Яна заклікала "любіць сябе і паважаць сябе як нацыю".