Спявачка Майлі Сайрус трапіла пад следства (фота, відэа)
Амерыканская спявачка паліла на сцэне ў жывым эфіры ўручэння еўрапейскай прэміі MTV, якое праходзіла ў Нідэрландах.
Такім чынам Майлі Сайрус парушыла законы гэтай краіны, якія забараняюць паленне ў грамадскіх месцах. У ведамстве па абароне правоў спажыўцоў паведамілі, што яны атрымалі скаргі на тое, што "эпізод з паленнем быў паказаны па тэлебачанні".
Якія менавіта захады прымуць улады Нідэрландаў, пакуль невядома. Праводзіцца расследаванне, інфармуе РІА "Новости".
Майлі Сайрус выйшла за ўзнагародай MTV Europe Music Awards з касяком
Фота — Reuters