Спявачка Рыта Дакота: мой канцэрт у Беларусі будзе пасля падзення рэжыму
Беларуская спявачка, удзельніца "Фабрыкі зорак" Рыта Дакота, якая жыве ў Расіі, у захапленні ад мірных пратэстаў на радзіме. Яна дала ў Instagram жорсткія ацэнкі дзейнасці цяперашніх уладаў. Рыта Дакота не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. Пры яго кіраванні яна не збіраецца выступаць у Беларусі. "Я буду пераносць свой сольны канцэрт столькі разоў, колькі будзе патрэбна, пакуль не сыграю яго ў свабоднай Беларусі", — піша спявачка. І падкрэслівае, што верыць: "гэта будзе вельмі-вельмі хутка".
Рыта Дакота, дарэчы, ахвяроўвала сродкі ў фонд падтрымкі пацярпелых пратэстоўцаў. Яна гатовая арганізаваць бясплатны канцэрт для мінскай "Плошчы Перамен".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.