Спявак Тэа з песняй "Cheesecake" прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2014"

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2014" удзельнічалі 14 канкурсантаў.


Згодна з глядацкім галасаваннем, найбольшую колькасць галасоў (больш за 8 тысяч) набраў дуэт Макса Лорэнса і Валерыя Дзядзюлі. На другім месцы апынуліся Nuteki, на трэцім — Тэа (Юрый Вашчук).


Таксама ўпершыню кожны сябра журы беларускага адбору "Еўрабачання-2014" адкрыта агучыў сваіх фаварытаў. Дагэтуль, нагадаем, гэта было таямніцай. У тройку лідараў журы ўвайшлі Тэа, Жанэт і Switter Boys.


Макс Лорэнс, як пераможца глядацкага галасавання, і Тэа, як пераможца фіналу, атрымалі ў якасці прызоў беларускія гадзіннікі.


Дарэчы, Аляксандр Саладуха, які заблытаў усю Беларусь сваім "крылатым" прома, не ўдзельнічаў у конкурсе, а выступіў у якасці запрошанай зоркі. Спявак прэзентаваў перад усёй краінай новы хіт "Моя женщина". У канцэрце таксама ўзялі ўдзел і кандыдаты на паедзку на "Еўрабачанне" розных гадоў — Алёна Ланская, Паліна Смолава, Руслан Аляхно, спявачка Гюнэш і артысты, якія не патрапілі ў сёлетні фінал беларускага адбору — Віталь Варанко, гурты "Биатрис", SGband і іншыя.

Нагадаем, Тэа (Юрый Вашчук) — выканаўца і аўтар песень, саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, аўтар і вядучы тэлеперадачы "Назад у мінулае" на канале "Беларусь 2".
 

Адбор на Еўрабачанне па той бок тэлеэкрана (фота, відэа)

Хто такі спявак Тэа, прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014"?
 

Фота: Белта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі