Спынена крымінальная справа аб падпале Фарнага касцёла ў Гродне
Справа аб падпале гродзенскага Фарнага касцёла спынена за адсутнасцю складу злачынства. Нагадаем, пажар у храме адбыўся 13 ліпеня 2006 года.
Крымінальная справа па гэтым факце цягнулася дагэтуль. Па словах экспертаў, узгаранне адбылося з-за кароткага замыкання. Нагадаем, на сённяшні дзень ужо распачатыя справы па рэстаўрацыі алтара.
Гэтым займаецца воранаўскі мастак-разьбяр Казімір Місюра. Бласлаўленне на гэтыя працы даў асабіста Папа Рымскі Бенедыкт ХVI.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна