Спынены пастаўкі расійскага газу ў шэраг еўрапейскіх краін

Пастаўкі расійскага газу праз Украіну спыненыя ў Харватыю, Балгарыю, Турцыю, Грэцыю і Македонію.
Аўстрыя заявіла, што з раніцы ў аўторак атрымлівае толькі 10% газу ад дамоўленых аб'ёмаў, а астатнія 90% пакрываюцца за кошт "блакітнага паліва", назапашанага ў падземных сховішчах.

Прадстаўнік “Газпраму” Сяргей Купрыянаў паведаміў, што еўрапейскія спажыўцы з-за адбору газу Ўкраінай за апошнія суткі недаатрымалі 60 мільёнаў кубаметраў “блакітнага паліва”.

Нагадаем, "Газпрам" заклікаў украінскі бок кампенсаваць эквівалентны аб'ём газу шляхам яго падачы на заходнюю мяжу краіны да 10.00 6 студзеня за кошт уласных рэсурсаў. У аўторак раніцай кампанія "Нафтагаз" заявіла, што "Газпрам" утрая скараціў пастаўкі газу ў кірунку Ўкраіны. У заяве гаворыцца, што гэта прывядзе да недаатрымання газу ў Еўропе.

Паводле “РИА Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі