Спыненыя пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь?

Пасля правалу перамоваў аб умовах паставак расійскай нафты ў Беларусь Расія спыніла пастаўкі сыравіны на абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, — паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расійскіх пастаўшчыкоў нафты. Беларусь у сваю чаргу, нібыта, пагражае выхадам з Мытнага саюзу. Транзіт нафты праз Беларусь у Нямеччыну і Польшчу працягваецца ў ранейшым рэжыме.
Паводле прадстаўнікоў двух расійскіх нафтатрэйдэраў, пастаўкі спыненыя з 1 студзеня, аднак Наваполацкі і Мазырскі НПЗ маюць запас сыравіны, дастатковы для працягу вытворчасці цягам тыдня.

Паводле агенцтва Reuters, беларускі бок у адказ на патрабаванне 100‑працэнтнай аплаты мытаў на нафту пагражае, што ўздыме плату за транзіт расійскай нафты ў Еўропу з 10 да 45 долараў за тону.

Паводле заявы прадстаўніка беларускага ўраду агенцтву "Интерфакс", у такіх умовах Беларусь лічыць бессэнсоўным удзел у Мытным саюзе, які пачынае функцыянаваць з 1 студзеня. "Вывад гандлю нафтай за межы канфігурацыі Мытнага саюза стварае небяспечны прэцэдэнт", — заявіў ананімны беларускі чыноўнік.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі