Спёка ў Беларусі 6 жніўня паставіла рэкорд за ўсю гісторыю назіранняў

Рэкордная спёка сёння была ў Гомелі, дзе слупок тэрмометра ўзняўся да +38,2 градуса. У Касцюковічах (Магілёўская вобласць) сёння было 38,5 градуса. Да гэтага найвышэйшая тэмпература паветра ў Беларусі — +38 градусаў — была зафіксаваная 20 жніўня 1946 года ў Васілевічах Гомельскай вобласці.

Такім чынам, 6 жніўня ў Беларусі перакрыты рэкорд тэмпературы паветра за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў, паведамляе сайт Республіканскага гідраметцентра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі