Стадыён "Дынама" ў Мінску плануецца акружыць трыма гатэлямі
Тры гатэльныя комплексы плануецца пабудаваць на прылеглай да стадыёна "Дынама" тэрыторыі. Як адзначаюць "Мінск-Навіны", першы комплекс на 250 месцаў прапаноўваюць пабудаваць на скрыжаванні вуліц Кірава і Леніна, другі і трэці – на 200 і 180 месцаў – каля перакрыжаванняў вуліц Ульянаўскай – Свярдлова і Свярдлова – Кірава.Па задуме архітэктараў, гатэльныя комплексы павінны мець падземныя аўтастаянкі.
Акрамя таго, уздоўж вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай, Свярдлова (вакол стадыёна) прапаноўваецца стварыць ансамбль з пяці невялікіх добраўпарадкаваных плошчаў, злучаных між сабой бульварамі з пляцоўкамі для адпачынку і фантанамі. Плошчы арганізуюць перад кожным гатэлем, каля аркі галоўнага ўваходу на стадыён з боку вуліцы Кірава і блізу ўваходу з боку вуліцы Ўльянаўскай. Пакуль гэта толькі прапанова.