Стала вядома, ад чаго памерлі трое мужчын, якіх знайшлі каля МКАД
Прычынай іх гібелі была смяротная доза метадона.
Пра гэта "Интерфакс-Запад" паведаміў палкоўнік міліцыі Канстанцін Ляшкевіч, начальнік упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, усе мужчыны (старэйшаму было 35 гадоў, дваім малодшым — па 26) працавалі на прыватным прадпрыемстве. Пошукі пачаліся, калі яны не выйшлі на працу. Верагодна, свой заробак, атрыманы напярэдадні, жыхары вёскі Каралёў Стан патрацілі на наркотыкі. Разам з імі яны ўжывалі і алкаголь.
Міліцыянеры сцвярджаюць, што метадон загінулыя маглі купіць у цыганоў, якія разбаўляюць наркотык "медыцынскім прэпаратам". Цяпер іх шукаюць.
Фота — Fotolia