Стала вядома, дзе ў Мінску збіраюцца зносіць прыватны сектар
Стала вядома, дзе ў Мінску збіраюцца зносіць прыватны сектар. Пра планы на бліжэйшы час распавяла старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Вольга Верамей. Як паведамляе minsknews.by, цяпер афармляюць дазвольную дакументацыю для распрацоўкі праектаў кварталаў шматкватэрнай забудовы ў наступных раёнах, забудаваных прыватнымі дамамі: Аэрадромная — Авакяна — Сенніцкая — завулак Нафтавы; у межах праспекта Дзяржынскага — вуліцы Акрэсціна — Пермская; вуліца Гусоўскага — зав. Адоеўскага — зав. Снежны; вуліца Стасава — Землямерная — Фаніпальская; вуліца Гало — Лук'яновіча — Літаратурная — Пасялковы завулак; вуліца Арлоўская — Нававіленская — Шчадрына — Гая.
А вось пытанне па забудове завулкаў Кароткіх адкладзена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.