Стала вядома, хто прайшоў у фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"
Прадставіць Беларусь на еўрапейскім песенным конкурсе хацелі каля ста выканаўцаў. Засталося 15.
У пятніцу, 5 снежня, былі агучаныя ўдзельнікі фінала нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2015". Іх 15. На працягу двух дзён адбывалася праслухоўванне каля 100 кандыдатаў. У выніку журы адабрала лепшыя калектывы і выканаўцаў: Gunesh, Жанэт, Аляксей Грос, Дарыя, Валерыя Садоўская, Uzari & Maimuna, гурт "МІЛКІ", Яна Буцкевіч і гурт Muzzart, гурт BeatreeS, гурт Napoli, Tasha ODI, Lis, гурт Rostany, Анастасія Малашкевіч, Віталь Варанко.
Фінал адбудзецца 26 снежня ў выглядзе вялікага тэлеканцэрта. Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2015" у Вене абяруць шляхам глядацкага галасавання і галасавання ўдзельнікаў кампетэнтнага журы.
Адбор на Еўрабачанне: бабуля-рокерша, зомбі, фокусы ды “Мілкі” Рыбака