Стала вядома, колькі кампаніі Гуцарыева паставяць нафты ў Беларусь у лютым

Стала вядома, колькі кампаніі Гуцарыева паставяць нафты ў Беларусь у лютым

Стала вядома, колькі кампаніі групы "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева паставяць нафты ў Беларусь у лютым 2020-га. Гэта будзе каля 450 тысяч тон: 100 тысяч нафты па чыгунцы і 350 тысяч — па "трубе". Пастаўкі будуць здзейснены з прэміяй, інфармуе TUT.by. Раней планавалася, што "Сафмар" паставіць у нашу краіну ў лютым 250 тысяч тон, а ў першым квартале — 750 тысяч тон. Што да студзеня, то ў Беларусь было пастаўлена 500 тысяч тон.

Як вядома, Беларусь не мае дамовы на пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі ў 2020 годзе і яны з 1 студзеня былі спынены. Планавалася, што аб'ём паставак у першы месяц года мусіў скласці 1,99 млн тон "чорнага золата". Была інфармацыя, што было пастаўлена 407,2 тысячы тон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі