Стала вядома, пра што дамовіліся на перамовах Украіна і Расія
Завяршыўся першы раўнд перамоваў Украіны і Расіі. Яны доўжыліся сёння каля шасці гадзін.
Як распавёў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, бакі дамовіліся пра наступны раўнд перамоў. Ён пройдзе на беларуска-польскай мяжы.
Падаляк, паводле інфармацыі hromadske.ua, заявіў, што бакі вызначылі "шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні". Каб наблізіць рашэнні да ажыццяўлення, перамоўшчыкі вяртаюцца ў свае сталіцы для кансультацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.