Стала вядома, што будзе ў новым пакеце ваеннай дапамогі ЗША Украіне
Новая бронетэхніка для Украіны / Ілюстрацыйнае фота Reuters
Стала вядома, што будзе ў новым пакеце ваеннай дапамогі ЗША Украіне. Гэта — ракеты для ЗРК NASAMS і М142 HIMARS, 15 БМП Bradley, 10 БТР Stryker, ПЗРК FIM-92 Stinger, ПТРК FGM-148 Javelin і BGM-71 TOW, артылерыйскія снарады, больш за 22 млн патронаў, боепрыпасы для дыстанцыйнага размінавання ды шмат іншага.
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў, што новы пакет дапамогі разлічаны на 325 мільёнаў долараў.
Новая бронетэхніка кампенсуе страты, якія Украіна панесла ў чэрвені ў баях з расійскімі войскамі найперш на поўдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.